Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

VIII

Сьняжок на прадвесьні
Буркоча, бяжыць, —
Зацьвіўшае плесьняй
Ня здолее жыць.

Дарма свае сілы
Зьбірае зіма, —
У друзгах няміла
„Народаў турма“.

Пракляцьце, „Расея“
Прапала навек.
Ня страшыць завея
Бліскучых павек.

К трывогам зьнявага,
Разьдзёрта імгла.
І творчасьці смага
Агнём праняла.

Шырокаю тропай
У час гэты з спакус
На мапу Эўропы
Ўзышоў Беларус.