Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/49

Гэта старонка не была вычытаная

І на‘т мамэнты заняпаду —
Ў далёкім сумныя лісты —
Распазнаваць нас вучаць здраду
І родзяць помсты гнеў сьвяты.

Але нам будуць ўсё-ж мілейшы
Часы, калі з нізін, балот,
З надзеяй ў шчаснасьць дзён сьвятлейшых
Устане ўзбуджаны народ.

Ня відна йшчэ у завірусе,
Куды ляжыць ягоны шлях,
Але дух творчы ў Беларусі
Жыве й змагае долі жах.

І можа толькі той збаіцца
Падзей вялікіх нашых дзён,
У кім жыцьця ня б‘е крыніца,
Хто сьпіць і здолець недуж сон.

1921 г.

|}