Я люблю густыя шумы, Перагуд высокіх хвой. Ў цень і ціш лясной задумы Я люблю прыйсьці вясной.
Спачываючы ад болю, Ад няпраўды і маны, Пазнаваць чужую волю, Дыхаць пахам сасьніны.
І, спусьціўшыся лагчынай У заросшы дол сыры, Між бяроз, густой ляшчынай Заблудзіцца ў гушчары,
Дзе таемна, сьцішна, змрочна, Дзе вільготны, мяккі мох, Дзе ўзіраецца ставочна Збуджаны Перапалох.
1923 г.