Насоўвае пушча Магутнай, зялёнай сьцяной. Ўваходжу у гушчу Высока узьняўшыхся хвой.
Павага й зацішша, Прасьветы ў павеці жывой. І вецер калыша Страмкіх верхавін галавой.
Салодка паверыць Ў разложысты шум над табой, І, сьцішаным, мерыць Пуціну павольнай ступой,
І слухаць бязмоўна Чароўнасьць трывожнай душой, Грудзямі да-поўна Ўдыхаці стыхіі спакой.
1923 г.