Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/64

Гэта старонка не была вычытаная

ВЕЧАРАМ

Вось і паў ужо змрок.
Ды заціх дзенны рух,
А агонь ў аблакох
Дагарэў і патух.

На лістох, на траве
Заблішчэла рaca.
І ўзышла і жыве
Ў небе зораў краса.

Ціха ночка брыдзе —
Поўна чараў і сноў;
Сьмех чутны ў грамадзе,
Што вяртае з палёў.

Пасьля працы цяжкой,
Дзень правёўшы ў касьбе,
Песьняй сумнай такой
Нехта цешыць сябе.