Старонка:З палёў Заходняй Беларусі (1927).pdf/71

Гэта старонка не была вычытаная

ЗІМОВАЕ

Сьнег, завея; вецер вее,
Круціць, дзьме.
Віхар гонкі, гучны, звонкі
Ў белай цьме.

Комам ліпка, сьнегам сыпка
Сее сеў.
Носіць тайны, сьпеў адчайны,
Сьмерці сьпеў.

Я трывожны… Ў бездарожжы,
Ў бяспуцьці
Воля — вехаць. Як даехаць?
Як дайсьці?

Сівер злосны, вее млосна,
Міма ймкне.
Дзе прыпынак, дзе спачынак? —
Блукаць мне.