Твае блакітнасьці нязьменны, Нязьменна хараство тваё. А я атруты келіх пенны Разьліў якраз ў жыцьцё маё.
Душа, адданая прынадзе, Цяжкой і горкай, як палын, Забыўшыся ў карчомным чадзе, Ўбірае пах густы нізін.
Мяцеліцы ў жмут паспляталі Без падзяленьня ночы й дні; І брудна-жоўтай плямай сталі Сьвятло й электрыкі агні.
І нецьвярозы і распусны Запамятаў тваё імя, І не адны галубіў вусны, І не з адной схадзіўся я.