Гэта старонка была вычытаная
Хоць праўда (мо ‘і выпадкова),
Ўстаюць няясна інады,
Як скарбы патаемных сховаў,
Запамятаныя гады.
Мільгне праз хмельныя туманы
Жыцьця разбаенага сказ, —
І моладасьць, і сны, і раны,
І любы, любы твой абраз.
І нагадаю маліцьвенна,
Ў збавеньне ўверыўшы сваё:
Твае блакітнасьці нязьменны,
Нязьменна хараство тваё.
1924 г.
|}