РАЗДЗЕЛ ХІV
Адліўка калумбіяды
Адначасова з паглыбленнем шахты праводзіліся падрыхтоўчыя работы для адліўкі калумбіяды: у тыя восем месяцаў, якія патрабавалі паглыблення шахты, падрыхтоўка да адліўкі ішла з такою-ж дзіўнай хуткасцю.
Усякага іншакраінца, які прыязджаў у Стонзхіл, здзіўляла адкрытая перад ім карціна.
На адлегласці каля поўкілометра ад шахты кругападобна размяшчаліся тысяча дзвесце плавільных адбівальных пячэй. Кожная печ мела ў шырыню шэсць футаў і аддзялялася ад суседняй на такую-ж прыблізна адлегласць — 5⅓ футаў. Такім чынам, уся кругавая лінія гэтых пячэй дасягала ў даўжыню амаль чатырох кілометраў. Печы былі зроблены па аднаму ўзору, і іх велізарныя квадратныя трубы дасягалі аднолькавай вышыні. Наогул атрымліваўся надзвычай своеасаблівы малюнак, які надта падабаўся найпаважанейшаму Мастону.
— Гэта сапраўдная архітэктура, нібы Вашынгтонскі манумент[1], — любіў паўтараць паважаны сакратар Пушачнага клуба. — Нічога няма прыгажэйшага нават у Грэцыі. Аднак, я ў Грэцыі не быў, — дадаваў ён са звычайнай праўдзівасцю.
Мы ведаем, што на трэцім паседжанні Выканаўчага камітэта Пушачнага клуба было вырашана адліць калумбіяду з чыгуна, і іменна з шэрага чыгуна. Сапраўды, гэты сорт чыгуна найбольш
- ↑ Помнік, пастаўлены ў гонар Джорджа Вашынгтона ў сталіцы ЗША. Яго вышыня 172 метры.