можна меркаваць, якую колькасць чорнага дыму яны павінны былі даць! І сапраўды, над Стонзхілам павісла сапраўднае чорнае воблака, амаль закрыўшае сонечны дыск.
Хутка па ўсёй лініі пячэй спёка стала зусім нязноснай.
Хуткае і поўнае згаранне вугалю бесперапынна падтрымлівалася работай магутных вентылятараў, праз якія сільным ветрам уцягвалася свежае паветра, падаючы ў раскаленыя горны новы кісларод.
Шум вентылятараў і дрыжэнне пячэй узмацняліся да ступені грымотаў. І ў гэтай нязноснай спякоце, сярод гэтага аглушлівага шуму, павінны былі працаваць увесь час качагары, бесперапынна падкідаючы вуталь у печы, павінны былі стаяць майстры і напружана сачыць за ходам справы і за сігналамі кіраўніка работамі.
Каб лепш удалася адліўка, неабходна было вытварыць яе хутка. Таму ўмовіліся, што, як толькі будзе дан сігнальны стрэл з пушкі, рэзервуары з расплаўленым металам павінны быць умомант адкрыты, і кожная печ хутка апарожнена.
Рабочыя і майстры мужна стаялі на сваёй варце, нецярпліва чакаючы пушачнага стрэлу, і, зразумела, не без трывогі. Нікога ўжо не было, акрамя іх, унутры агарожы работ.
Майстры-ліцейшчыкі стаялі на самых небяспечных месцах — каля, пакуль што, закрытых адтулін, з якіх павінны былі хутка рынуцца струмяні расплаўленага чыгуна.
Барбікен, разам з членамі Пушачнага клуба, быў на суседнім узгорку, недалёка ад агарожы, і ўважліва сачыў за ўсім ходам работ.