ціў будучы камерцыйны цэнтр, новыя чыгункі і значнае павелічэнне насельніцтва.
Усе гэтыя выгады павінны былі дастацца нікчэмнаму поўвостраву, бязлюднаму бар’еру прыроды між Мексіканскім залівам і хвалямі Атлантычнага акіяна. Таму зразумела, што ў Техасе прозвішча Барбікена стала такім-жа ненавісным, як імя мексіканскага генерала Санта-Анна, ранейшага прыгнятальніка і ворага Техаса.
Аднак, не гледзячы на ліхарадачную гандлёвую і прамысловую дзейнасць, новае насельніцтва Тампа не пераставала цікавіцца ходам работ Пушачнага клуба. Наадварот, кожная новая работа, кожная найменшая падрабязнасць пабудовы калумбіяды захоплівала жыхароў Тампа, выклікала шмат гамонкі і спрэчак і па-ранейшаму з’яўлялася галоўным цэнтрам грамадскага інтарэсу. Між горадам і Стонзхілам наладзіліся бесперапынныя зносіны, пастаянныя экскурсіі — накшталт паломніцтва.
Ужо ўлетку можна было прадбачыць, што к паказальнаму дню стрэла ў Луну збор гледачоў дасягне мільёна, калі не больш, бо штодзённа прыбывалі ўсё новыя і новыя партыі турыстаў. Нават Еўропа пачала эмігрыраваць у Фларыду.
Але да гэтага часу, трэба прызнацца, цікаўнасць прыбыўшых сустракала толькі вельмі мізэрнае задавальненне. Многія разлічвалі прысутнічаць пры відовішчы небывала каласальнай адліўкі, а бачылі толькі здалёку дым. Гэтага было занадта мала для прагавітай цікаўнасці амерыканцаў. Многія прыехалі за тысячы кілометраў спецыяльна на гэта віздовішча і патрабавалі, каб іх пусцілі за агарожу работ, але Барбікен усім староннім рашуча адмовіў. Гэта выклікала вялікае нездавальненне і нара-