Старонка:З пушкі на Луну.pdf/132

Гэта старонка была вычытаная

Захапленне палкага Мастона не паддаецца апісанню, — цяжка ўстанавіць, што іменна ён рабіў, але можна думаць, што ён больш крычаў, чым слухаў, і больш піў, чым еў. Ва ўсякім разе ён не прамяняў-бы свайго месца на цэлую дзяржаву, калі-б нават калумбіяду зарадзілі і стрэлілі з яе, разарваўшы шаноўнага сакратара Пушачнага клуба на тысячы кавалкаў, выкінутых у міжпланетную прастору.


РАЗДЗЕЛ ХVІ

Сенсацыйная телеграма

Галоўныя работы Пушачнага клуба можна было лічыць закончанымі, і, аднак, заставалася яшчэ цэлых два месяцы да дня, вызначанага для стрэлу ў Луну.

Гэтыя два месяцы павінны былі здацца гадамі для нецярплівых чаканняў не толькі членаў Пушачнага клуба, але і ўсяго насельніцтва Злучаных Штатаў. Да гэтага часу газеты штодзённа перадавалі справаздачы аб падрабязнасцях работ у Стонзхіле; публіка хутка іх раскуплівала і прагавіта накідвалася на ўсе артыкулы аб калумбіядзе.

Аб чым-жа цяпер стануць пісаць газеты? Можна было непакоіцца, што занепадзе грамадская цікавасць да справы Пушачнага клуба, і многія чытачы з засмучэннем думалі, што яны пазбавяцца цікавых, поўных жыцця навін аб калумбіядзе, да якіх так моцна прывыклі.

Зусім не!

Падзея — самая нечаканая, самая незвычайная, самая непраўдападобная — зноў наэлектрызавала