за гэтым семафорам сігналізавалі ў Тампа слова «Атланта», якое ў міг разнеслася па ўсяму гораду і яго ваколіцах.
А чацвертай гадзіне дня англійскі параход заходзіў у бухту Тампа. А пятай ён ужо на поўную пару праходзіў у рэйд Гілісборо. А шостай — ён стаў у гавані Тампа.
Не паспеў якар апусціцца на пясчанае дно, як ужо некалькі сот лодак і шлюпак акружылі «Атланту». З усіх бакоў на параход пачалі ўзбірацца цікаўныя. Барбікен першым ускочыў на палубу і крыкнуў, голасам, у якім гучала хваляванне:
— Мішэль Ардан?
— Тут! — крыкнуў у адказ чалавек, які стаяў на юце.
Не адказаўшы ні слова, Барбікен склаў рукі на грудзях і дапытлівым позіркам прагавіта ўтаропіўся на пасажыра.
Гэта быў чалавек гадоў сарака двух, высокага росту, але ўжо сутулаваты, падобна карыятыдам, якія на сваіх плячах падтрымліваюць балконы. На вялікай галаве красавалася капа валасоў вогненнага колеру, нібы ільвіная грыва. Кароткі, шырокі ў скронях твар, з натапыранымі шчаціністымі вусамі і маленькімі пучкамі жаўтаватых валасоў на шчаках, круглыя, блізарукія і некалькі хітраватыя вочы надавалі яго фізіяноміі нешта драпежнае, кашачае. Але смелая лінія носа, дабрадушны выраз губ, высокі лоб, увесь у маршчынах, як разоранае поле, якое ніколі не пустуе, выкрывалі ў ім разумнага і адукаванага чалавека.
Урэшце, вельмі развітае тулава, моцна і прама пастаўленае на доўгіх нагах, мускулістыя і сільныя рукі, рашучая паходка далі-б тэхніку-мета-