лургу магчымасць сказаць, што гэты еўрапеец — здаравенны мужчына, якога прырода хутчэй выкавала, чым адліла.
Каб закончыць апісанне знешняга выгляду пасажыра «Атланты», неабходна адзначыць яго шырокае, але добра пашытае па ім адзенне, — на яго паліто і штаны ішло столькі сукна, што Мішэль Ардан называў сябе «смерць драпу!»; яго слаба завязаны гальштук, яго расшпілены каўнерык, адкуль паказвалася тоўстая шыя, і яго заўсёды расшпіленыя манжэты, з-пад якіх выстаўляліся жылаватыя рукі з парыщна рухавымі пальцамі. Адчувалася, што нават у самы траскучы мароз гэтаму чалавеку няхоладна, а душа яго непрыступна холаду нават у хвіліну крайняй небяспекі.
Нават на палубе «Атланты» ён ні хвіліны не стаяў спакойна: хадзіў то ўзад, то ўперад у натоўпе, безупынна размаўляючы, безупынна жэстыкулюючы, бесперастанку нервова кусаючы ногці, гутарачы з усімі і кожным, звяртаючыся амаль да кожнага на «ты».
Гэта быў адзін з рэдкіх арыгіналаў.
Сапраўды, духоўны бок асобы Мішэля Ардана прадстаўляў шырокае поле для псіхалагічных назіранняў і аналіза. Гэты дзіўны чалавек заўсёды жыў у сферы пераўвелічэнняў, думаў толькі павялічанымі вобразамі і найвышэйшымі ступенямі усе прадметы рысаваліся на сятчатцы яго вока ў незвычайных размерах. Адсюль безупынна складаліся асацыяцыі вялікіх і смелых ідэй: усё здавалася яму ў павялічаным выглядзе — ён не пераацэньваў толькі перашкоды, небяспекі і… людзей.
Наогул гэта была багатая натура; мастак па інстынкту, далікатны, дасціпны пры спрэчках. Ён