звернутых на яго вачэй, ні нараканне, якім сход сустрэў яго словы. Не атрымаўшы адказу на сваю заяву, ён зноў яе паўтарыў тымі-ж словамі, тым-жа суровым голасам, і толькі дадаў:
— Мы сабраліся тут, каб гаварыць аб Луне, а не аб Зямлі.
— Шаноўны судар, ваша праўда! — адказаў Ардан. — спрэчкі вышлі з берагоў. Вернемся да Луны.
— Шаноўны судар, — казаў далей незнаёмы, — вы сцвярджаеце, што спадарожнік Зямлі заселены. Няхай так. Але калі жыхары Луны існуюць, то яны жывуць не дыхаючы, бо, — я прашу вас узяць гэта пад увагу, — на паверхні Луны няма ніводнай частачкі паветра.
Мішэль Ардан страсянуў сваёю ільвінаю грываю. Ён адразу адчуў, што мае справу з сільным праціўнікам, які не прапусціць ніводнага спрэчнага пункта. Ён цвёрда паглядзеў на незнаёмага і сказаў:
— Па-вашаму, на Луне няма паветра? А дазвольце ў вас запытацца: хто гэта сцвярджае?
— Вучоныя.
— Сапраўды?
— Сапраўды.
— Шаноўны судар, — засупярэчыў Ардан, — годзе смяяцца. Я вельмі паважаю вучоных, якія ведаюць сваю справу, і ненавіджу тых, якія яе не ведаюць.
— А вы ведаеце і такіх вучоных, якія не «вучоныя»?
— Ведаю. Ва Францыі, напрыклад, ёсць зараз адзін «вучоны», які сцвярджае на аснове «матэматыкі», што птушкі не могуць лятаць, ёсць і такі,