дума. Абодва пільна ўглядаліся ў капітана Ніколя, нібы збіраючыся патрабаваць ад яго яснага адказу…
Раптоўна Мастон прыпыніўся.
У траве відаць быў чалавек. Ён сядзеў, прысланіўшыся да ствала вялікага дрэва.
— Гэта ён! — крыкнуў Мастон.
Барбікен сядзеў нерухома. Мішэль Ардан падбег да яго і паглядзеў яму ў вочы. Але Барбікен не варушыўся.
Ардан крыкнуў:
— Барбікен! Барбікен!
Ніякага адказу. Ардан памкнуўся да другога і гатоў ужо быў ухапіць яго за руку, але раптоўна спыніўся з крыкам здзіўлення.
Барбікен вадзіў алоўкам па сваёй запісной кніжцы: пісаў формулы, чарціў геаметрычныя фігуры.
На зямлі каля яго ляжала незараджаная стрэльба.
Захоплены работай, зусім забыўшы аб дуэлі і аб помсце, вучоны нічога не бачыў, нічога не чуў. Калі Мішэль Ардан паклаў сваю руку ў яго руку, Барбікен схамянуўся і здзіўлена паглядзеў на Ардана.
— Ах! — усклікнуў ён, нарэшце. — Гэта ты? Ты? Тут? Я знайшоў! Ведаеш, мой друг, я знайшоў.
— Што знайшоў?
— Спосаб!
— Які спосаб?
— Знішчыць страсенне!
— Няўжо? — знарок перапытаў Ардан, пазіраючы ў той-жа час на Ніколя.
— Так! Вада! Вада, якая будзе дзейнічаць, як