Старонка:З пушкі на Луну.pdf/192

Гэта старонка была вычытаная

следу. Давялося згадзіцца, што кот з’еў свайго спадарожніка…

Паважаны Мастон быў вельмі засмучоны пагібеллю сваёй любіміцы-вавёркі. Аднак, ён хутка ўцешыўся меркаваннем, што вавёрка загінула ў імя навукі.

Пасля гэтага доследу зніклі апошнія апасенні. Заставалася толькі выправіцца ў дарогу.

Праз два дні Мішэль Ардан атрымаў ад прэзідэнта Злучаных Штатаў пакет, які ўзрадаваў яго больш, чым усе ранейшыя пашаны.

Урад надаваў яму званне ганаровага грамадзяніна Злучаных Штатаў.


РАЗДЗЕЛ ХХІІ

Снарад-вагон

Пасля прыезду Мішэля Ардана грамадская ўвага Злучаных Штатаў была звернута на снарад калумбіяды, калі павінен быў стаць вагонам для трох адважных смельчакоў, якія рашылі паляцець на Луну.

Мішэль Ардан яшчэ ў сваёй тэлеграме ад 30-га верасня патрабаваў, каб снарад калумбіяды меў цыліндра-канічную форму замест круглай, якая была намечана камітэтам Пушачнага клуба. Камітэт кіраваўся тым, што снарад праляціць за некалькі секунд праз усю зямную атмасферу ці, прынамсі, праз усе яе слаі, валодаючыя некаторай прыкметнай шчыльнасцю, і затым будзе ляцець у пустой прасторы, якая не будзе яму аказваць ніякага супраціўлення.

Пры такіх умовах можна пусціць і круглую бомбу.