Старонка:З пушкі на Луну.pdf/20

Гэта старонка была вычытаная

віўшы ўпэўненым жэстам свой капялюш, Барбікен казаў далей:

— Усе вы, вядома, многа ведаеце аб Луне ці, прынамсі, многа чулі аб ёй. Не здзіўляйцеся, што я пачаў гаварыць аб галоўным свяціле нашых начэй. Можа быць, вам суджана стаць Калумбамі невядомага свету! Зразумейце-ж мяне, падтрымайце мяне — і я павяду вас на заваяванне Луны! Мы далучым яе імя да тых трыццаці шасці штатаў, якія складаюць ад гэтага часу вялікую краіну Паўночна-амерыканскага саюза!

— Ура Луне! — закрычаў у адзін голас увесь Пушачны клуб.

— Луна вывучана вельмі падрабязна, — казаў далей Барбікен. — Ужо даўно і дакладна вызначаны: яе маса, шчыльнасць, аб’ём, яе рух, яе адлегласць ад іншых планет і наогул яе роля ў сонечнай сістэме; лунныя карты складзены не горш, чым зямныя, і лунная фатаграфія дала ўжо здымкі незвычайнага хараства. Адным словам, аб Луне мы ведаем усё, аб чым толькі можна было даведацца пры дапамозе матэматыкі, астраноміі, фізікі і геалогіі. Але да гэтага часу няма яшчэ… прамых зносін з Луной.

Пры гэтых словах уся велізарная аудыторыя заварушылася ад здзіўлення.

— Дазвольце мне, — гаварыў далей Барбікен, — напомніць вам у кароткіх словах аб тых фантазёрах, якім ужо даўно здавалася, што яны дабраліся да сакравенных таямніц спадарожніка Зямлі. У XVII стагоддзі нехта Давід Фабрыцыус хваліўся тым, што бачыў селенітаў — жыхароў Луны — уласнымі вачыма. У 1649 годзе адзін француз, Жан Бадуэн, выдаў кнігу пад назвай: «Падарожжа, зробленае на Луну Дамінікам Ганзалесам,