дэталі, якія былі ўстаноўлены астранамічнымі назіраннямі на паверхні Луны: яе горы, даліны, цыркі, кратэры, пікі, барозны, іх параўнальныя размеры, іх назвы, пачынаючы з гары Лейбніца каля ўсходняга краю Луны да «Мора Холаду», абазначанага каля паўночнага полюса зямнога спадарожніка.
Зразумела, што такая карта з’яўлялася асабліва каштоўнай для нашых падарожнікаў: яны маглі падрабязна вывучыць геаграфію Луны за дарогу і правяраць свае веды «ў натуры», яшчэ не ступіўшы нагою на Луну, бо мелі магчымасць назіраць за ёю з «акна».
На ўсякі выпадак трэба было ўзяць і зброю: тры вінтоўкі, тры паляўнічых стрэльбы з разрыўнымі кулямі і значны запас пораху.
— Невядома, з кім будзем мець справу там, на Луне, — гаварыў Ардан. — І людзі тамашнія, і зверы могуць сустрэць нас зусім няласкава. Трэба прыняць меры перасцярогі.
Неабходна таксама было ўзяць з сабою рознае адзенне, прыстасаванае для ўсіх кліматычных паясоў.
Трэба было таксама ўзяць кіркі, лапаты, сякеры, ручныя пілы і некаторую колькасць іншых інструментаў, неабходных для ўсякіх «каланістаў».
Мішэль Ардан меў намер змясціць у вагоне яшчэ некалькі жывёлін, па пары, для размнажэння іх на Луне.
— Ці не збіраешся ўжо ты ператварыць снарад калумбіяды ў Нояў каўчэг? — запытаўся ў яго Барбікен з усмешкай.
— Зусім не! — засупярэчыў Ардан. — Не бачу патрэбы размнажаць гадзюк і тыграў на Луне, а