пер. Я ані не здзівіўся-б калі-б жыхары Фларыды палічылі наш снарад за палымнеючы балід.
— Так дружа Мастон мяркуе цяпер, што мы сасмажыліся? — запытаў Ардан.
— Ды я і сам здзіўляюся, што гэтага з намі не здарылася, — сказаў Барбікен. — Вось небяспека, якой мы не прадбачылі.
— Не, я прадбачыў і вельмі гэтага баяўся, — сказаў спакойны Ніколь.
— І ты ні слова не сказаў аб гэтым! — выкрыкнуў Ардан. — О, цудоўны капітан! О, крыніца сілы і цярплівасці!
— Не пашкодзіла-б нам цяпер павыгодней уладзіцца, — сказаў Барбікен.
І прэзідэнт Пушачнага клуба спакойна пачаў уладжвацца, нібы яму прыпадала цэлы век застацца ў снарадзе.
Паветраны вагон у аснове сваёй меў плошчу Ў 5 кв. метраў, а ў вышыню — 6 метраў да верху скляпення. Унутры ён быў вельмі па-майстэрску аздоблены: дарожныя рэчы, паклажа і інструменты ані яго не завальвалі, таму што кожнай рэчы было адведзена асобнае месца. Тоўстае шкло, якое займала частку дна, лёгка магло вытрымліваць вялікі цяжар. Барбікен і яго таварышы спакойна хадзілі па гэтай падлозе і любаваліся, як Сонца, кідаючы на яе свае праменні прама знізу, асвятляла ўнутранасць ядра і рабіла ў ім дзіўныя пералівы святла.
Падарожнікі агледзелі скрынку з вадою і харчамі. Дзякуючы захадам, ужытым для аслаблення штуршка, гэты скарб быў ніколькі не пашкоджаны.
Ніколь заўважыў дрэнны стан паветра па ўчашчанаму дыханню Дыяны. Тут, як у славутай Сабачай Пячоры, вуглекіслата збіралася на дне ядра,