горы і ўпадзіны. Увесь лунны рэльеф пакрыты такімі няроўнасцямі, так што з выгляду ён здаецца нейкай велізарнай Швейцарыяй ці бясконцай Нарвегіяй. Гэта паверхня, зрэзаная столькімі няроўнасцямі, з’явілася рэзультатам паслядоўнага сціску луннай кары ў перыяд яе астывання.
Лунны дыск прадстаўляе вялікае поле для вывучэння выдатнейшых геалагічных з’яў. Хаця ўтварэнне луннай паверхні адбылося і ў больш даўнія эпохі, чым утварэнне паверхні зямнога шара, але ў некаторых адносінах яна навейшая за апошнюю. Тут няма вады, здольнай змяніць першабытную будову і сваім пастаянным дзеяннем падвесці ўсё пад адзін агульны ўзровень; няма і паветра, выветрываючыя ўласцівасці якога здольны змяніць рэльеф мясцовасці. Сляды дзеяння вогненных сіл засталіся тут у сваёй першабытнай чыстаце. Гэта была тая-ж Зямля, але якую моры і патокі яшчэ не паспелі засыпаць наноснымі слаямі.
Пасля агляду шырокіх лунных мацерыкоў позірк накіроўваецца на яшчэ больш абшырныя «моры». Не толькі абрысы берагоў, палажэнне і знадворны выгляд іх нагадваюць зямныя акіяны, але і тут, таксама як і на Зямлі, яны займаюць большую частку паверхні шара. Але яшчэ раз заўважым: гэта зусім не вадазборы, а проста раўніны, уласцівасці якіх нашы падарожнікі спадзяваліся ў хуткім часе высветліць.
Цікава, што старажытныя астраномы далі гэтым выабражальным морам самыя дзіўныя назвы, якія, аднак, захаваліся ў навуцы і па сёнешні дзень.
«Мора Воблакаў» здавалася падарожнікам вялізнай ўпадзінай, на якой пасаджана некалькі буйных гор; «Акіян Бур» — самая абшырная раў-