Гэта старонка была вычытаная
- Адказ: Паколькі на працягу сутак Луна прасоўваецца па небе ўперад (з захада на ўсход) на 13 градусаў 10 мінут і 35 секунд[1], то ў момант стрэлу Луна павінна быць заходней зеніта іменна на такую адлегласць, якую яна павінна прайсці за час палёту ядра, г. зн. на працягу 97 гадзін 13 мінут і 20 секунд. Акрамя таго, неабходна прыняць пад увагу адхіленне ядра ад вертыкальнага напрамку з прычыны руху Зямлі вакол сваёй асі. Наогул, Луна ў момант стрэлу павінна быць на адлегласці 64 градусаў ад зеніта, г.зн. прамень зроку ад месца стрэлу да цэнтра Луны павінен скласці вугал у 64 градусы з вертыкаллю данага месца.
- З гэтых адказаў вынікаюць наступныя ўказанні:
- Пушка павінна быць устаноўлена на мясцовасці геаграфічная шырата якой не перавышае 28 градусаў.
- Пушка павінна быць наведзена на зеніт гэтай мясцовасці.
- Снарад павінен мець першапачатковую скорасць у 11 000 метраў у секунду.
- Стрэл павінен быць дан 1 снежня наступнага года ў 10 гадзін 46 мінут і 40 секунд вечара.
- Снарад даляціць да Луны 4 снежня, якраз а поўначы, калі цэнтр Луны будзе праходзіць праз зеніт стрэлу.
- Таму членам Пушачнага клуба належыць безадкладна распачаць патрэбныя работы і к паказанаму часу быць напагатове; калі яны прапусцяць 4 снежня, ім давядзецца чакаць 18 гадоў і 11 дзён, пакуль зноў не
- ↑ Лік гэты атрымаем, калі падзелім поўны абарот Луны, г. зн. 360 градусаў, на працягласць „зорнага месяца“, г. зн. на час, за які Луна, пасля поўнага абароту, вяртаецца на ранейшае месца адносна нерухомых зор. Гэты прамежак часу роўны дваццаці сямі з трэццю (прыблізна) суткам.