— Ну, на Сонца не вельмі варта нападаць, — сказаў Ніколь.
— Яно, бадай, не вінавата. Калі хто вінаваты, дык галоўным чынам Луна: яна стала між намі і Сонцам, і сонечныя праменні не могуць да нас пранікаць.
— Няпраўда, вінавата Сонца!
— Не, Луна!
Дарэмныя спрэчкі можа цягнуліся-б яшчэ доўга, калі-б Барбікен не ўступіў у гутарку прыяцеляў.
— Сябры мае, — сказаў ён, — тут не вінаваты ні Сонца, ні Луна. Вінаваты наш снарад: замест таго каб ляцець па таму напрамку, як яго нацэлілі, ён меў нахабнасць ухіліцца. Калі-ж яшчэ справядлівей ставіцца да справы, то хутчэй за ўсё вінаваты той злашчасны балід, які прымусіў ядро адхіліцца.
— Грунтоўна сказана! — адказаў Мішэль, — па-мойму, цяпер застаецца толькі паснедаць. Мы-ж усю ноч назіралі, не грэх будзе крыху і падсілкавацца.
Прапанова Мішэля была прынята без супярэчанняў з боку таварышоў, і праз некалькі хвілін снеданне ўжо стаяла на стале. Елі, аднак, без апетыту, пілі без узаемных прывітанняў і тостаў. У кожнага на душы было неспакойна. Непраглядная цемра беспаветранай прасторы навявала сумную трывогу. Снедаючы, увесь час гутарылі аб доўгай ночы ў трыста пяцьдзесят чатыры гадзіны — амаль у пятнаццаць сутак, — якую фізічныя законы навязалі насельнікам Луны. Барбікен растлумачыў сваім прыяцелям гэтую цікавую з’яву.
— Гэта, бясспрэчна, цікава, гаварыў Барбікен. — Калі кожнае з лунных паўшар’яў пазбаўляецца сонечнага святла на цэлых пятнаццаць сутак, то адно з іх, над якім мы ляцім у су-