на Луне жывуць істоты, маючыя зусім асобую арганізацыю?
— На гэта пытанне цяжэй адказаць, але я ўсё-ж паспрабую. Скажы, калі ласка, як ты думаеш: жыццё, пры якой-бы там ні было арганізацыі, ці можа не суправаждацца рухам?
— Зразумела, не, — адказаў Ніколь.
— Ну, а мы назіраем за луннымі мацерыкамі з адлегласці не больш пяцісот метраў, і ніякага руху на паверхні Луны не заўважылі. Прысутнасць якога-б там ні было жыцця выдала-б сябе якімі-небудзь змяненнямі ў натуральным выглядзе луннай паверхні, рознымі будынкамі, нават руінамі. А мы што бачылі? Усюды і заўсёды работу прыроды, але ніколі і нідзе — работу чалавека. Значыць, калі прадстаўнікі жывёл і існуюць на Луне, то яны захаваны ў невымерных упадзінах, куды не можа пранікнуць вока чалавека. Гэтага я не магу дапусціць, таму што яны ўсё-ж пакінулі-б якія-небудзь сляды на раўнінах, якія пакрыты слоем, хаця і вельмі рэдкім, атмасфернага паветра. Такіх слядоў нідзе не відаць. Застаецца адно: дапусціць, што тут жыве парода жывых істот, якім не ўласцівы рух.
— Ну, гэта адно і тое-ж, што сказаць: вось жывыя істоты, якія не жывуць, — засупярэчыў Ардан.
— Іменна, — адказаў Барбікен.
— Значыць, мы можам рэзюміраваць сваю думку? — сказаў Ардан.
— Можам, — адказаў Ніколь.
— Добра, — казаў далей Мішэль Ардан. — Вучоная камісія, будучы на паседжанні ў снарадзе Пушачнага клуба, на аснове новых фактаў,