снарад, затрымліваемы лунным прыцяжэннем, адыгрываў цяпер ролю другараднага спадарожніка ў сонечнай сістэме.
І раптам пасля гэтага — тэлеграма капітана Блемсберы!
У Пушачным клубе адразу ўтварыліся дзве партыі. Адна сцвярджала, што снарад упаў у акіян, — значыць, так ці інакш падарожнікі вярнуліся; другая партыя сцвярджала, што капітан Блемсберы памыляецца, што ўпаў не снарад, а балід, блукаючае цела, якое зачапіла карвет і ледзь не знішчыла яго.
Вядома, афіцэры і капітан карвета маглі памыліцца, таму што падаючае цела ляцела з такой хуткасцю, пры якой дакладныя назіранні былі немагчымы.
Аднак, адно гаварыла за іх: калі снарад упаў на Зямлю, то іменна павінен быў упасці пад гэтым 27° паўночнай шыраты і — прымаючы пад увагу прайшоўшы час і вярчальны рух Зямлі — каля 42° заходняй даўгаты.
Але як-бы там ні было, а рашылі аднагалосна, што Блемсберы-брат, Білсбі і маёр Эльфістон паедуць зараз-жа ў Сан-Францыско і прымуць усе неабходныя меры для таго, каб выцягнуць снарад.
Яны, ні хвіліны не чакаючы, паехалі. Чыгунка хутка давезла іх да Сэн-Луі, дзе яны пераселі ў дыліжанс, які быў тут сродкам перамяшчэння.
Амаль у тую самую хвіліну, калі сакратар Кембрыджскай абсерваторыі чытаў тэлеграму з Сан-Францыско, паважаны Мастон адчуваў найвялікшае хваляванне, за якое амаль не заплаціў жыццём.
Як вядома, сакратар клуба накіраваўся адразу пасля стрэлу калумбіяды да свайго паста на Ска-