яна можа перамяшчацца, набіраючы скорасць і кіруючыся ў абсалютнай пустаце.
Чым далей гарыць зарад ракеты, чым больш з яе выцекла газаў, тым большую скорасць яна набірае. Да скорасці, атрыманай у папярэднюю секунду, дадаецца скорасць наступнай секунды; акрамя таго, па меры згарання запасу гаручага, маса ракеты становіцца меншай, і ракета ад аднаго і таго-ж напору газаў набывае вялікую скорасць. Калі, к таму-ж узрыўчатыя газы выцякаюць вельмі імкліва, то ракета к канцу згарання здольна набраць значную скорасць. Можна вылічыць, якую колькасць якога гаручага трэба спаліць у ракеце данай вагі, каб яна набрала жаданую скорасць. Залежнасць, дазваляючая рабіць такія разлікі, устаноўлена была яшчэ трыццаць гадоў назад нядаўна памёршым нашым суайчыннікам К. Э. Цыялкоўскім і называецца «ўраўненнем Цыялкоўскага». Яна дае цвёрдую падставу сцвярджаць, што пры належным выбары гаручага патрэбная для зоркаплавання скорасць безумоўна будзе дасягнута.
Не трэба думаць, што лепш за ўсё зараджаць ракету сільна ўзрыўчатымі вешчаствамі. Порах для звездалёту, перш за ўсё, вельмі небяспечны: пры запальванні можа адразу ўзарвацца ўвесь яго запас і знішчыць міжпланетны карабль.
Ёсць і яшчэ прычына, якая дае права адмовіцца ад пораху і шукаць іншых вяшчэстваў для зараджэння звездалёту. Насуперак распаўсюджанай думцы, узрыўчатыя вяшчэствы даюць пры гарэнні менш энергіі, чым такія, напрыклад, гаручыя вяшчэствы, як вадарод, нафта, бензін, якія згараюць у кіслародзе.
Вось чаму вынаходнікі ракетных караблёў — звёздалётаў — адмаўляюцца ад прымянення пораху,