Старонка:З пушкі на Луну.pdf/62

Гэта старонка была вычытаная

Маёр, генерал і нават Мастон трывожна паглядзелі на старшыню.

— Дарагія таварышы, — адказаў Барбікен, — паўтараю тое, што і ўчора сказаў: не хвалюйцеся, за мільёнамі справа не стане!

Гэтай упэўненай фразай старшыні закончылася паседжанне. Наступнае паседжанне — трэцяе і апошняе — было прызначана на бліжэйшы вечар.


РАЗДЗЕЛ VIII

Пытанне аб пораху

На чарзе засталося пытанне аб пораху.

Грамадская думка чакала яго вырашэння з напружанай трывогай. Размеры снарада і даўжыня гарматы былі ўжо вядомы, і публіка пыталася ў сябе: якая-ж маса пораху патрэбна будзе для стрэлу? Ніколі яшчэ ў гісторыі чалавецтва не загаралася адразу такая вялікая колькасць выбуховага матэрыялу.

Лічыцца агульнавядомым, — і да гэтага часу гэта часта паўтараюць, — што порах быў вынайдзен у ХІV стагоддзі манахам Шварцам, які заплаціў жыццём за сваё вялікае вынаходства. Але цяпер ужо даказана, што паданне гэта з’яўляецца сярэдневяковай легендай, фактычна няправільнай. Пораху ніхто не вынаходзіў. Даўно вядомы быў «грэчаскі агонь», у састаў якога ўваходзіла сера і селітра ў розных прапорцыях. У пачатку гэта была сумесь гаручая і шыпучая; з цягам часу яна ператварылася ў сумесь выбуховую, страляючую.

Шмат людзей ведаюць легенду аб вынаходстве пораху, але толькі некаторыя ясна ўяўляюць сабе