— Важнецкая бухта, напалову засыпана пяском! — атрымоўвалі ў адказ фларыдцы.
— Самі вы засыпаны пяском, — не здаваліся фларыдцы. — Ці не скажаце вы ўжо, што Фларыда зусім дзікая краіна?
— А хіба да гэтага часу не шляюцца семінолы па вашых стэпах?
— Ну дык што-ж! А вашы каманчы і апашы?[1] А можа за гэты тыдзень вы іх цывілізавалі?
Некалькі дзён падрад цягнулася такая палеміка, пакуль Фларыда не патрабавала перанесці спрэчкі на іншую глебу. Прыязны Фларыдзе «Час» выступіў з перадавым артыкулам, які заканчваўся такой патрыятычнай заявай:
«Паколькі справа Пушачнага клуба — справа сапраўды-амерыканская, то яна павінна ажыццявіцца на сапраўды-амерыканскай тэрыторыі».
Увесь Техас вельмі абурыўся.
— Хіба техасцы не такія-ж сапраўдныя амерыканцы, як і фларыдцы? Хіба Техас і Фларыда не ўвайшлі ў Саюз Злучаных Штатаў у адным і тым-жа 1845 годзе?
— Праўда, але не ў гэтым справа, — адказваў «Час». — Фларыда належыць амерыканцам з 1820 г.
— Чаму не, — засупярэчыла «Трыбуна», — вы ўжо прывыклі належаць другім: спярша былі іспанцамі, потым англічанамі, і толькі праз дзвесце гадоў трапілі ў амерыканцы. Ды яшчэ якім манерам! Вас купілі за пяць мільёнаў далараў.
— Дык што-ж, — адказвалі фларыдцы і іх газеты. — Чырванець нам не прыходзіцца. А адкуль узяўся Техас? Каго купілі ў 1803 годзе разам
- ↑ Семінолы, каманчы, апашы — дзікія плямёны, жыхары Амерыкі.