ўсе вольныя іспанскія сродкі трэба было тады аддаць на пабудову чыгунак.
Англія аднеслася да адозвы Барбікена таксама, як Грынвічская абсерваторыя да навуковага боку справы Пушачнага клуба. Англія і яе калоніі не схавалі сваёй антыпатыі, сваёй пагарды да амерыканскіх вымудраў. У гэтым выпадку ўсе англічане аказаліся адзінадушнымі. Некаторыя іх газеты далі зразумець, што справа Пушачнага клуба супярэчыла прынцыпу неўмяшання, якое з’яўляецца спрадвечным дэвізам англічан, і загадзя аб’явілі, што Англія не падпішацца ні на адзін фартынг[1]. Так яно і вышла.
Пушачны клуб, усе Злучаныя Штаты і нават усе амерыканскія газеты аднесліся да гэтай весткі з пагардлівым маўчаннем і працягвалі свае вымудры як нічога і не было.
У выніку ў распараджэнні Пушачнага клуба аказаўся велізарны капітал. Падпіска дала наступныя сумы:
|
Можа здацца, што гэтай сумы было занадта нават для вялікай справы Пушачнага клуба. Аднак, патрэбны былі каласальныя сумы на адліўку і абточку калумбіяды, на мураванне каменнай сцяны для яе, на перавозку рабочых і будаўніцтва ім жылля ў амаль пустыннай краіне, на пабудову будынкаў і металургічных печаў, на абсталяванне майстэрняў і на кіраўніцтва ўсімі гэтымі работамі;
- ↑ Самая дробная манета ў Англіі.