РАЗДЗЕЛ ХІІ
Стонзхіл
З таго часу, як Пушачны клуб адхіліў дамаганні Техаса, усе ў Злучаных Штатах, дзе кожны ўмее чытаць, палічылі неабходным вывучыць геаграфію Фларыды. Ніколі гандляры кнігамі не прадавалі столькі спецыяльных кніг. «Падарожжа ў Фларыду» Бартрама, «Гісторыя прыроды Усходняй і Заходняй Фларыды» Рамена, «Тэрыторыя Фларыды» Уільяма і творы Кліленда «Аб культуры цукровага трысця ва Усходняй Фларыдзе» разышліся амаль за некалькі дзён. Давялося паспешна друкаваць новыя выданні, адно за адным; поспех іх аказаўся проста казачным.
Старшыні Пушачнага клуба было не да чытання: ён рашыў уласнымі вачыма агледзець патрэбную яму частку Фларыды для вызначэння месца пабудовы калумбіяды. Таму, не трацячы ні аднаго дня, ён даў Кембрыджскай абсерваторыі суму, неабходную для вырабу магутнейшага тэлескопа, і заказаў «Гандлёваму дому Брэдвіль і К°» у Олбені праектаваны для калумбіяды алюмініевы снарад; затым Барбікен выехаў з Балтыморы, разам з Мастонам, маёрам Эльфістонам і дырэктарам Гольдспрынгскага завода, інжынерам Мерчызонам.
На другі дзень падарожнікі былі ўжо ў Н’ю-Орлеане; там яны адразу пераселі на падрыхтаваны для іх урадам параход «Тампіко», які чакаў іх з разагрэтай парай.
Пераезд быў нядоўгі. За двое сутак «Тампіко» прайшоў каля 800 кілометраў і падышоў да берагоў Фларыды. Падарожнікі ўбачылі перад сабою зямлю, нізкую, плоскую і з выгляду зусім бяс-