Воўк ізноў кажа сабацы: „ня вытрываю…“ і пачаў сьпяваць пасвойму. Людзі пазналі, што гэта воўк і схапілісь хто за качаргу, хто за чапялу і пачалі біць ваўка і сабаку. Білі іх, білі і выгналі абодвых вон: Воўк кажа сабацы, „я табе за гэта не падарую! ты мяне добра ўгасьціў.“ А сабака кажа, „чаго ты крычаў! табе казаў маўчы!“ Воўк яму кажа, „я на цябе пайду вайною і будзем з табою ваяваць пад дупляваю хвойкою. Выбірай ты сабе войска, а я сабе выбяру і заўтра гэттака будзем ваяваць.“ Боязна сабацы ваяваць з ваўком, але-ж нічога ня зробіш — трэба ваяваць. Думаў, думаў цэлу ноч сабака якое-б тут выбраць сабе войска? Назаўтра бярэ ён барана, пеўня, гуся і ідзе. А воўк узяў кабана, зайца і рыся: Выйшла сабакава войска за сяло, ды чакаюць ваўка. А воўк тым часам хацеў ведаць: якое там войска у сабакі? і кажа зайцу: „Пайдзі, браценька, разьведай, што там у яго за войска? Пабег заяц, здалёку агледзеў; прыбягае к ваўку і расказвае: „Браце! прападзём мы ўсе ад таго войска, сабака адзін надта вялікі і здаровы; другі маскаль нейкі с чырвонай медзянай шапачкай, з вялкім памялом ззаду, з вострым нажом ў роце; ідзе сабе ды кажа сабацы: „Куды, куды ідзеш? Я адзін усіх паб‘ю. Другі вялікі, вялікі, касматы з ганебнымі віламі! на галаве, ідзе ды кажа: „Бэ! я ўсіх на вілы наніжу!“ — Трэці ідзе з доўгаю жэрдкаю і на канцы ня доўгі востры крук, ідзе і пытаецца: „Гдзе яны, гдзе яны? Я ўсіх іх патапчу.“ Спалохалася ваўкова войска і давай хавацца, кабан зарыўся ў лісьцьцё ды й ляжыць — ня дыша; рысь ускочыў на дзерава і ня дыхне, а воўк бачыць, што схавацца ня ўсьпее, — схапіўся, стаў на заднія лапы да
Старонка:Казкі (1928).pdf/16
Гэта старонка не была вычытаная