— Не, пане, не хачу; тады мне ад п ана жыцьця ня будзе, як ты ўпусьціш шчыгла.
— Я ня ўпушчу.
— Не, пане, не паверу.
— Ну, дык я буду вартаваць з хурманом, а ты едзь адзін.
— Не, не хачу!
— На табе сто рублёў, едзь!
— Не, баюся, пане: вы пусьціце шчыгла.
— Ды ня пусьцім-жа!
— Мужык узяў сто рублёў і сеў ехаць. А пан пытае: „ці хутка ты вернешся?“
— Цераз гадзіну, паночак, я тут буду.
— Мужык паехаў. Па дарозе ён адчапіў званок, заехаў у лес, узяў каня з свіньнёю і парасятамі і паехаў.
Пан з хурманом чакалі гадзіну — мужыка няма, прачакалі другую — яго няма. Тады хурман кажаць: „Пані была дурань: аддала каня з сьвіньнёю і парасятамі, а пан яшчэ дурней — аддаў тройку коняй і сто рублёў“: А пан кажаць; „цо ты мувіш, дурню! Я як зраблю аб‘яўленьне: чый шчыгол, так і знайду злодзея.
Потым пачало сонца заходзіць, а хурман кажаць: „Не хачу ўжо сядзець, — я есьці хачу, — хадзем у двор. А пан кажаць: „Ну, так ты бяры шчыгла, а я буду падымаць шапку“. Троха падумаўшы, пан кажаць: „Не! ты ўпусьціш; ты падымай шапку, а я буду браць шчыгла“. Хурман узяў за вяршок, а пан абедзьве рукі падсунуў пад шапку. Хурман як падыме шапку, дык пан разам абедзьвемі рукамі як хопіць — дык проста ў гной. Тут як закрычыць: „А дурань! а галган! во шчыгол!“ А хурман кажаць: „Я гаварыў, што пані дурная, а пан дурней“. А пан крычыць: „На одсеч