Старонка:Казкі (1928).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

І стаў сучкін сын рабіць сілкі, лавіць птушак і складваць іх у кадушку. Наклаў поўную кадушку: Выбраліся яны ў дарогу. Паставіў сучкін сын, як птушка яму сказала, на правае крыло кадушку з птушачым мясам, а на левае — кадушку з вадой, а сам сеў пасярэдзіне. Сталі яны падымацца. Як паверне птушка галаву направа — ён кладзе ёй у рот кусок мяса; паверне галаву налева дае коўш вады і так усё вышэй і вышэй падымаюцца.

Не стае ў сучкінага сына мяса. Паварочвае птушка галаву на права, а ён дае ёй коўш вады. Птушка вады не бярэ.

Бачыць сучкін сын, што птушка аж задыхаецца і ўжо толькі крыльлямі машаць, а вышэй не падымаецца, а ўжо і да нашай зямлі недалёка: Што тут рабіць? Узяў ён нож і — шась — кусок сцёгна свайго адрэзаў і сунуў птушцы ў рот, зьела яна, толькі скоса на яго паглядзела. Павярнула галаву налева — запіла мяса вадой. Узноў павярнула галаву направа — адрэзаў ён кусок другога сьцёгна і падаў птушцы. Выпіла яна коўш вады і выляцела на гэты сьвет.

— „Ну, дабралася“, кажа; „злазі Сабачанё!“

— Не магу зьлезьці — у мяне сьцёгны адрэзаны.

„А — а! Я-ж бо глядзжу; што мяса нешта салодкае. Ну, пастой-жаж“… Карханула птушка адзін раз — выплюнула і другій.

„Прыкладывай, кажа, да ног — прыжывуць“.

Прылажыў сучкін сын сваё мяса да сьцёгнаў і, праўда зараз жа яны і прыжылі. Злез ён з птушкі, падзякаваў ёй, развітаўся з ёй і пашоў сваіх здрадлівых таварышоў шукаць. А птушка пажы-