каб пазволіла падняць бот; але пані не пазволіла. Паехалі далей — бачаць: ляжыць другі бот аднэй пары. Тады пані пазволіла пабегчы і па той бот. А Клімко з-за куста выбег, сеў на коні, дый драла з паняю, завёз паню ў самую пропасьць, дзе жывуць чэрці, пазваў чарцей і прадаў ім паню, а сам пайшоў да хаты.
Пан дачуўся, што пані ўжо няма, згадаў і паслаў па Клімка. Ледзь знайшлі Клімка: пьяны спаў. Будзяць яго: „Клімко! а Клімко! Ідзі да пана.“
— Га!
— Чуеш, Клімко, ідзі да пана!
— Га? — і яшчэ сьпіць.
— Ідзі да пана!
— Ідзеце вы да чорта! ён мне грошай даў, і я цяпер такі самы пан, маю за што выпіць і закусіць.
— Але-ж ідзі да пана.
— Дайце мне пасьля працы выспацца, — я быў у далёкай дарозе, у пекле, бачыў самага старшага чорта, дайце мне выспацца“.
Сам пан, не дачакаўшы Клімка, прыбег да яго і пытаецца: „Клімко! ты паню ўкраў?“
Клімко схапіўся, стаў перад панам і гаворыць:
— Я, пане.
— Дзе-ж ты дзеў яе?
— Прадаў, пане, чорту.
— Як гэта чорту?
— Але, чорту ў пекле.
— І дзе-ж яна цяпер?
— У чорта, пане, у пекле.
— А мой-жа-ж ты Клімко, мой-жа-ж ты добры! Ці ня можаш ты адабраць у яго паню назад?
— Паглядзімо, пане, можа як адбярэм, але вельмі трудна.