Дзеля прыкладу ўзята другая страфа, бо ў першай у 2 радку замест пэону 2-га пастаўлен 4-ты.
Верш «Сьнег» (стар. 24) цікавы з другога боку: як спробы розных строф і рознай расстаноўкі рыфмаў. Першыя тры страфы, перабіраючыя магчымыя параўнаваньні сьнегу, маюць дактылічна-рыфмуемыя два радкі, а трэці — з мужскою рыфмаю. Другая часьць (5 строфаў) мае тэрнарныя рыфмы, прычым, 1-4 радкі маюць дактылічную рыфму, 2-5-мужчынскую, 3-6-жаночую: слова «сьнег» можна разглядаць, як прыступ. Канец вершу (5 стопаў)-складаецца з звычайных чатырох-радковак з крыжаванымі рыфмамі. Апрача вытрыманасьці складкавай структуры і зьменаў яe, верш надзвычайна прыгожы сам па сабе, сваёй вобразнасьцю й настроем.
Асаблівасьцю вершу «У дзічыне» (ст. 27) зьяўляюцца кватэрнарныя рыфмы і проба пастаноўкі радам розных трох-складовых стопаў: анапестычных і амфібрахічных:
«Нявідочны хтось даль аздабляе |
Складковасьць рытму яшча паглыбляецца частымі іпостасамі. У першай страфе анапэстычныя вершы й пяты радкі маюць іпостасы першай стапы амфімакрам, так што радок становіцца як-бы дактылічным з хорэічнаю басаю. Выпісаная-ж намі другая страфа фактычна мае такі выгляд:
︶︶!︶!!︶︶!︶ |
Паміж іншым, просьба заўважыць вось што: першы радок кожнай чатырохрадкоўкі пісаны анапэстам, другі—трэці—чацьверты— амфібрахіeм, aле ў першым радку маецца лішні (іпэркаталектычны) склад. Дзеля гэтага ўсе чатыры радкі могуць быць пастаўлены адзін за адным у адзін радок і атрымаецца адна доўгая анапэстычная цэласьць; так што ня гледзячы на зьмену разьмераў, гармонія не згвалтована.
Гэта трэба адзначыць дзеля таго, што далей прыдзецца сустрэцца з неправідловым і няўдачным ужываньнем у адным вершы розных разьмераў.
Так-сама з фармальнага боку зьвяртае на сябе ўвагу верш «Можа быць» (стар. 35):
«Можа быць—родны тата |
Верш гэты можна разглядаць дваяка: як пробу ў стара-народнай рытміцы (лічэньне лёгічных націскаў), а з другога боку-як на пробу сыльлябічных вершаў, бо ў народных старадаўных песьнях лік складоў у радку ня мае значэньня; тут-жа мы бачым вытрыманую зьмену 7 і 6 складовых радкоў. Але як-бы ні разглядаць гэты верш, проба ў кожным разе ўдачная.
На гатым можна й закончыць агляд першага разьдзелу кніжкі: «Год за годам». Другі аддзел называецца «Грымоты й цішы».
У ім зьвяртае на сябе увагу верш «Шатан сьмерці» (стар 11), пісаны сямі-ступовым харэем з вялікаю цэзураю пасьля 4 стапы. Верш сымвалічны, пісан пад уражаньнем вайны.
Верш «Кат» (стар. 12) цікавы, як ільлюстрацыя сказанага вышэй аб шчэпліваньні розных разьмераў:
Першы кур пяе... Паўночная гадзіна. |