Не бяручы пад увагу іпостасаў, мы скажам, што верш пісан у няпарных радкох няўсечаным (акаталектычным) шасьці-ступовым хорэем і ў парных радкох—шасьці-ступовым ямбам.
Ужываньне ямбу з трохэем у адным вермы—рэч звычайная нават у народнай поэзіі, напр.:
«Шла паненка цераз бор, |
Але тут мы бачым вось што: трохэічны радок канчаецца каталектычна (адзін ненаціскны склад адкідаецца), так што трохэічны і ямбічны радок пры чытаньні могуць зусім вольна прыстаўляцца адзін да аднаго.
Зусім ня тое ў Бядулі. Калі-б папрабаваць пры чытаньні зьвязваць радкі папарна, ня робячы паўзаў, то будзе ясна чуваць рытмічны перабой. Гэта інстынктыўна чуў і сам поэт, і дзеля гэтага кожны радок першых трох строфаў мае пасьля сябе паўзу. У 4-ай і 5-яй страфе, гдзе зьмест такіх паўзаў не дапушчае, мы бачым цікавую «абмылку» проціў прынятай поэтам схэмы: трэці радок 4-ай і 5-ай страфы замест трохэю напісан ямбам:
«Кур другі пяе... Як госьць магільны б'ецца |
У 6-й страфе зьяўляюцца ізноў паўзы пасьля радкоў і дзеля гэтага ізноў вяртаецца ранейшая схема радкоў: трохэй-ямб-трохэй-ямб. Усё гэта ў зьвязку з нязусім удалымі падчас іпoтасамі паказвае, што поэт меў тагды (верш азначан 1915 г.) здаровае поэтыцкае пачуцьцё, але не здавальняючыся інтуіцыйнай, песеннай напеўнасьцю, шмат займаўся тэорэтычна й рабіў розныя спробы.
Канчатковы вэрдыкт у справе гэтага вершу, з мастацкага боку,—вінавальны, але бяручы пад увaгy зьмест і настрой, можна парадзіць аўтару папрабаваць перарабіць яго.
Верш «Там» (стр. 42) адзін з двух «Галодных» вершаў (на тэму аб голадзе), зьмешчаных у кнізе. Другі «Галодны» верш на стр. 122: «Голад». Абодва яны пісаны пад уплывамі навейшых расійскіх сымбалістаў. «Там», памечаны 1921 годам, мае зьмену разьмераў, дактылічныя і іпэрдактылічныя рыфмы. «Голад», памечаны 1922 годам, ня толькі корміцца вобразнасьцю сымбалістаў, але мае й рытм вольнага вершу у «сымфоніях» А. Белага.
Верш на стр. 49:
«Ад плачу птушкі невядомай я прачнуўся раніцой, |
націсан 8-ступовым ямбам з вялікаю цэзураю пасьля тэзіcа 5 стапы, так што радок як-бы разьбіваецца на два колы (паўрадкі), прычым, трохэй зьбіваецца на пэон 3, а ў ямбе пападаецца пэон 4.
Другі верш на гэтай-жа старонцы цікавы сваімі ўнутранымі рыфмамі й усечанай канцоўкаю:
«Над пусткай цень расьце вільготны і дрыготны, |
Трох-радкоўкі на стр. 50 цікавы, як проба ігры рухомаю вялікаю цэзураю, так-сама як і верш «На Гольгоце» (стр. 109, хоць там гэтая ігра ня так вытрымана).