— Садзіся, сынок, - ласкава сказала бабуля і пасадзіла Якава на канапу, падсунуўшы да канапы стол, каб Якаў не мог нікуды сыйсці са свайго месца. — Адпачні добра. Ты, напэўна, стаміўся. Бо чалавечыя-ж галовы — нялёгкая ноша.
— Што вы такое дзівоснае гаворыце?—закрычаў Якаў.— Стаміцца то я і сапраўды стаміўся, але я нёс не галовы, а качаны капусты. Вы купілі іх у маёй маткі.
— Гэта ты няверна гаворыш, - сказала бабуля і засмяялася. І, раскрыўшы карзіну, яна выцягнула з яе за валасы чалавечую галаву.
Якаў ледзь не ўпаў — да таго спалохаўся. Ён зараз-жа падумаў аб сваёй мацеры. Калі-ж хто-небудзь даведаецца пра гэтыя галовы, на яе мігам данясуць, і ёй прыдзецца дрэнна.
— Патрэбна цябе яшчэ ўзнагародзіць за тое, што ты такі паслухмяны, — сказала далей бабуля. — Пацярпі крыху, я звару табе такі суп, што ты яго да смерці ўспамінаць будзеш.
Яна зноў свіснула ў свой свісток, і на кухню прымчаліся марскія свінкі, апранутыя, як людзі—у фартухах, з паварэшкамі і кухеннымі нажамі за поясам. За імі прыбеглі вавёркі — многа вавёрак, таксама на двух нагах; яны былі ў шырокіх шараварах і зялёных аксамітных шапачках. Гэта, відаць, былі павараты. Яны быстра-быстра карабкаліся па сценах і прыносілі да пліты міскі, скавародкі, яйкі, масла, карэнні і муку. А ля пліты мітусілася, катаючыся ўзад і ўперад на сваіх какосавых шкарлупах, сама бабуля—ёй, відаць,