Якава, так адсцёбаў яго, што хлопчык з гучным плачам выскачыў з крамы.
Цэлы дзень бадзяўся бедны карлік па гораду, не еўшы, не піўшы. Ніхто не пашкадаваў яго, і ўсе над ім толькі смяяліся. Начаваць яму прышлося на царкоўнай лесніцы, прама на жорсткіх, халодных усходах.
Як толькі ўзышло сонца, Якаў устаў і зноў пайшоў хадзіць па вуліцах.
«Як-жа я буду жыць далей? - думаў ён. - Быць шыльдай у цырульніка або паказвацца за грошы я не хачу, а маці і бацька мяне прагналі. Што-ж мне прыдумаць, каб не памерці з голаду?»
І тут Якаў успомніў, што, пакуль ён быў вавёркай і жыў у бабулі, яму ўдалося навучыцца добра гатаваць.
І ён рашыў паступіць поварам да герцага.
А герцаг, правіцель той краіны, быў вядомы аб'ядайла і ласун. Ён больш за ўсё любіў добра пад'есці і выпісваў сабе павароў з усіх канцоў зямлі.
Якаў пачакаў крыху, пакуль зусім развіднела, і накіраваўся да герцагскага палаца.
Гучна стукала ў яго сэрца, калі ён падышоў да варот палаца. Вартаўнікі спыталі яго, што яму трэба, і пачалі над ім пацяшацца, але Якаў не разгубіўся і сказаў, што хоча бачыць Галоўнага Начальніка Кухні. Яго павялі якімісьці дварамі, і ўсе, хто толькі яго бачыў, з герцагскіх слуг, беглі за ім і гучна рагаталі.
Хутка ў Якава ўтварылася велізарная світа, Конюхі пакідалі свае скрабніцы, скараходы імчаліся наперагонкі, каб не адстаць ад яго,