Доўга ўгаварваў карлік Начальніка Кухні, пабліскваючы сваімі маленькімі вочкамі і ўпэўнена ківаючы галавой, і, нарэшце, Начальнік згадзіўся.
— Добра! — сказаў ён. — Давай паспрабуем, дзеля жарту! Хадзем усе на кухню — і вы таксама, пан Наглядчык Палаца!
Ён узяў Палацавага Наглядчыка пад руку і загадаў Якаву ісці за сабой. Доўга ішлі яны па якіхсьці вялікіх раскошных пакоях і доўгіх карыдорах і, нарэшце, прышлі на кухню. Гэта было высокае, прасторнае памяшканне з велізарнай плітой на дваццаць канфорак, пад якімі дзень і ноч гарэў агонь. Пасярод кухні быў басейн з вадой, у якім трымалі жывую рыбу, а на сценах стаялі мрамарныя і драўляныя шафікі, поўныя каштоўнай пасуды. Побач з кухняй, у дзесяці велізарных кладоўках, захоўваліся рознастайныя прыпасы і ласункі. Павары, павараты, судамыйкі насіліся па кухні ўзад і ўперад, стукаючы каструлямі, скавародкамі, лыжкамі і нажамі. Пры паяўленні Начальніка Кухні ўсе замерлі на месцы і ў кухні зрабілася зусім ціха; толькі рагонь патрэскваў пад плітой, і вада па-ранейшаму гурчэла ў басейне.
— Што заказаў сёння пан герцаг да першага снедання? - спытаў Начальнік Кухні Галоўнага Загадчыка Снеданнямі—старога тоўстага повара ў высокім белым каўпаку.
— Яго светласць захацелі заказаць дацкі суп з чырвонымі гамбургскімі клёцкамі, — пачціва адказаў повар.