Повар таксама паспрабаваў абедзве стравы, пачціва паціснуў карліку руку і сказаў:
— Малыш, ты - вялікі майстар! Твая траўка Уцяшэнне Страўніка прыдае клёцкам асаблівы смак.
У гэты час у кухні паявіўся слуга герцага і патрабаваў снеданне для свайго пана. Страву зараз-жа паклалі ў сярэбраныя талеркі і паслалі наверх. Начальнік Кухні, вельмі здаволены, павёў карліка ў свой пакой і хацеў яго распытаць, хто ён і адкуль з'явіўся. Але толькі што яны ўселіся і пачалі гутарыць, як за Начальнікам прышоў пасланы ад герцага і сказаў, што герцаг яго кліча. Начальнік Кухні хутчэй надзеў сваё лепшае плацце і адправіўся ўслед за пасланым у сталовую.
Герцаг сядзеў там, разваліўшыся ў сваім глыбокім крэсле. Ён дачыста з'еў усё, было на талерках, і выціраў бараду шаўковай хустачкай. Яго твар ззяў, і ён соладка жмурыўся ад задавальнення.
— Паслухай вось, — сказаў ён, убачыўшы Начальніка Кухні, — я заўсёды быў вельмі здаволен тваім гатаваннем, было асабліва смачным. Скажы мне, як завуць повара, які яго гатаваў, — я пашлю яму некалькі дукатаў ва ўзнагароду.
— Пан, сёння здарылася дзіўная гісторыя, — сказаў Начальнік Кухні.
І ён расказаў герцагу, як да яго прывялі раніцой карліка, які абавязкова хоча стаць палацавым поварам. Герцаг, выслухаўшы яго расказ, вельмі здзівіўся. Ён загадаў паклі