тана. Каштан быў густы і развесісты; пад ім, у пацёмку, амаль нічога не было відаць. І раптам Мімі замахала крыллямі і нават падскочыла ад радасці. Яна быстра сунула дзюбу ў траву, сарвала якуюсьці кветку і сказала, падаючы яе Якаву:
— Вось трава Чыхай на здароўе. Тут яе расце много-многа, так што табе надоўга хопіць.
Карлік узяў кветку ў рукі і задуменна паглядзеў на яе. Ад яе ішоў моцны, прыемны пах, і Якаву чамусьці ўспомнілася, як ён стаяў у бабулі ў кладоўцы, падбіраючы травы, каб начыніць імі курыцу, і знайшоў такую-ж кветку — з зеленаватай сцяблінкай і ярка-чырвонай галоўкай, упрыгожанай жоўтай каймой.
І раптам Якаў увесь задрыжаў ад хвалявання.
— Ведаеш, Мімі, закрычаў ён, — гэта, здаёцца, тая самая кветка, якая ператварыла мяне з вавёркі ў карліка. Паспрабую вось я яе панюхаць.
— Пачакай крышку, — сказала Мімі. — Вазьмі з сабой пучок гэтых кветак і вернемся да цябе ў пакой. Збяры свае грошы і ўсё, што ты нажыў, пакуль служыў у герцага, а потым выпрабуем сілу гэтай кветкі.
Якаў паслухаўся Мімі, хоць сэрца ў яго гучна стукала ад нецярплівасці. Ён бегам прыбег да сябе ў пакой. Завязаўшы ў клунак сотню дукатаў і некалькі пар плацця, ён сунуў свой доўгі нос у кветкі і панюхаў іх. І раптам усе яго суставы затрашчэлі, шыя