выцягнулася, галава адразу паднялася з плеч, нос пачаў рабіцца ўсё меншым і меншым, а ногі ўсё даўжэй і даўжэй, спіна і грудзі выраўняліся, і ён стаў такім-жа, як і ўсе людзі. Мімі з вялікім здзіўленнем глядзела на Якава.
— Які ты стаў рослы і прыгожы! — закрычала яна.—Ты цяпер зусім не падобен на карліка.
Якаў вельмі ўзрадаваўся. Яму захацелася зараз-жа бегчы да бацькоў і паказацца ім, але ён помніў аб сваёй выратавальніцы.
— Не будзь цябе, дарагая Мімі — я-б на ўсё жыццё астаўся карлікам і, магчыма, памёр-бы пад сякерай палача, — сказаў ён, пяшчотна пагладжваючы гуску па спіне і па крыллях. - Я павінен табе аддзякаваць. Я адвязу цябе да твайго бацькі, і ён цябе расчаруе. Ён-жа разумней усіх чараўнікоў.
Мімі залілася слязмі ад радасці, і Якаў узяў яе на рукі і прыціснуў да грудзей. Ён непрыкметна вышаў з палаца-ні адзін чалавек не пазнаў яго-і адправіўся з Мімі да мора, на востраў Готланд, дзе жыў яе бацька, чараўнік Ветэрбок.
Яны доўга падарожнічалі і, нарэшце, дабраліся да гэтага вострава. Ветэрбок зараз-жа зняў чары з Мімі і даў Якаву многа грошай і падарункаў. Якаў неадкладна вярнуўся ў свой родны горад. Цяпер бацька і маці з радасцю сустрэлі яго,—ён-жа стаў такі прыгожы і прывёз столькі грошай.
Трэба яшчэ расказаць пра герцага. Раніцой, на другі дзень, герцаг рашыў выканаць