беларуская мова асталася доўга ешчэ ў цэркві і касьцелі і забаронена была, як мы ўжо ведаем, Указам 1839 году.
Найлепшай меркай культуры кожнаго краю служыць асьвета; вось, калі паўгледаемося на чысло выданых кніжок для нашаго краю і зроднай нам Украйны, разам с каторай з найдаўнейшых часоў і да ХVІІІ а нават пачаткоў XIX сталецьця карысталі мы з супольнай літэратуры, то павэдлуг чысла выданых кніжок, як аблічае вядомы бібліограф Эстройхер, займаем мы не апошняе мейсцэ. Так, да заведзеньня гражданкі выдано было кніг славянскімі літэрамі (кірыліцай) усяго 1737; з гэтаго чысла было друкоў:
|
Найбольшы разцьвет беларускай літэратуры (цэркоўнай) прыпадае на XVI і XVII сталецьця. Пазьней беларушчына была выціснута польшчынай.
Стаўшы мовай селянства, каторае ўжо ня мело сваей інтэлігенціі ( — а нават і духавенства, бо яно перш за шляхтай цягнулося да польшчыны, а пасьля да расейшчыны), мова беларуская пачала памалу марнець і траціць сваю даўную гладкасьць і багацьце. Пад канец XVІІІ сталецьця ўсе тые перамены, якіе перэжывала Беларусь, злажыліся на паварот да свайго роднаго, на зачатак народнаго адраджэньня. У пачатках XIX сталецьця паяўляецца ўжо рукапісная беларуская літэратура, каторая, ходзячы ў сотнях перапісаных эгзэмпляроў, будзіла національнае пачуцьце; але цяжкіе варункі, у якіх жыў край, не далі гэтым зачаткам развінуцца ў рух да національнаго адраджэньня. Усе жывые сілы краю захвачэны былі змаганьнем за інтэрэсы то польскай, то расейскай націі, або праваслаўя і каталіцтва, і гэтае змаганьне дзяліло беларускі народ на дзьве непрыязненые партіі з вялікай шкодай для національнай сьведомасьці.
„Ў моры гэтых національно-рэлігійных змаганьнёў, — пішэ нябошчык С. Полуян у сваей недакончэнай працы: „Беларуская літэратура ў яе тыповых прэдстаўніках“, — ігноровалі беларускі народ,