ку XV сталецьця па пропозыцыі Вітаўта зьбіраецца сабор епіскапаў і выбіраюць мітрополітам Грыгора Цамблака. Масква вельмі была абурана гэтым фактам і пастаралася зрабіць уплыў на Царградзкага патрыарха, каб ён адмовіўся зацьвердзіць Грыгора. Але Грыгор астаўся мітрополітам, і потым мы спатыкаем яго на Констанцкім саборы як прадстаўніка праваслаўнай літоўска-беларускай царквы. З гэтага часу мы бачым, што іерархічная сувязь Літоўска-Беларускай мітрополіі з Маскоўскай мітрополіяй то парываецца, то зноў аднаўляецца, залежна ад таго, удаецца ці не ўдаецца гаспадару Літвы і Беларусі мець свайго мітрополіта. Так цягнулася да 1589 году, калі Маскоўскаму гаспадарству ўдалося пабіць суперніка ўстанаўленьнем патрыархату ў Маскве, чым юрыдычна зноў праваслаўная царква Літвы і Беларусі была пастаўлена ў іерархічнае падданства Маскве. Як процівага гэтаму ў 1596 годзе ў Літоўска-Беларускім гаспадарстве вынікла і аформілася царкоўная вунія з панствам. Каталіцтва зьявілася ў гаспадарстве з часоў формальнага аб'яднаньня з Польшчаю ў 1386 годзе. Раней яно зьявілася ў Літве, потым перашло і на Беларусь. Іерархічна яно залежала ад папы і кіравалася Віленскім біскупам. На Беларусі значных посьпехаў яно доўга ня мела. Каталіцтва адразу, па дагаворы з Ягайлам, заняло прывілейнае палажэньне. Тым ня менш, дзякуючы таму, што праваслаўных у гаспадарстве было больш, чым каталікоў, гаспадары павінны былі падтрымліваць і праваслаўе. Праваслаўная царква мела сваё права, хоць і меншае ад каталіцкага. Наогул, політыка была даволі верацярплівая.
Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/110
Гэта старонка была вычытаная