бяць іх вольнымі казакамі. Польскі ўрад ня мог спыніць гэтага паўстаньня. Казакі абралі сабе гэтмана Пётру Сагайдачнага, каторы стаў дзяржаўцам усёй Украіны. Усё гэтае, разумеецца, не спадабалася паляком, і пры першым здарэньні яны зноў пачалі рабаціць казакоў. Казакі на гэта зноў адказалі паўстаньнямі ў пачатку XVII сталецьця. На чале казакоў сталі атаманы — Тарас, Паўлюк і Астраніца. Многа гадоў Польшча і Украіна паліліся агнём і заліваліся крывёю. Урэшце перамаглі палякі. Паўлюк і Астраніца папаліся ў польскі палон. Атрымаўшы верх, польскі ўрад стаў рабіць на Украіне свае парадкі. Казакоў пакінулі толькі 6 тысяч, запісаўшы іх у так званыя рэестры, адабралі ад іх самакіраваньне, начальнікамі над імі паставілі польскіх паноў. Рэшту казакоў зрабілі зноў мужыкамі. Усё гэтае адбылося ў 1638 годзе.
Толькі 10 год трымалі казакі гэтую няволю. У 1648 годзе яны зноў падняліся, як адзін чалавек, пад кіраўніцтвам вядомага атамана Багдана Хмяльніцкага. Пад яго сьцяг сабраліся як рэестраўцы, так і казакі, папаўшыя зноў у няволю. Зьбіраліся наўкол яго і мужыкі, уцёкшыя ад прыгону з усёй Украіны і Беларусі. З вялікаю збройнаю сілаю йшоў Хмяльніцкі на помсту ў Польшчу, маючы на мэце выбіць з панскай няволі як казакоў, так і просты народ. Насустрэч яму былі высланы польскія войскі, каторыя ён разьбіў — першы раз пры Жоўтым Водах, другі раз пад Корсунем. Пад Корсунем казакі ўзялі ў палон польскіх гэтманаў Каліноўскага і Патоцкага. Гэтыя пабеды Хмяльніцкага адгукнуліся на Беларусі мужыцкім паўстаньнем: пад кіраўніцтвам рэестраўцаў мужыкі пачалі паліць панскія двары, біць паноў і зьневажаць ксяндзоў. Каб перамагчы Хмяльніцкага, у Польшчы было склікана «паспалітае рушэньне». Сабралося 40 тысяч шляхты, за імі йшло каля двухсот тысяч слуг з лёгкім аружжам і цягнуліся панскія вазы і карэты. Рушэньне дашло да Пілавіц і адсюль уцякло, нават ня біўшыся з казакамі. Першымі ўначы пабеглі начальнікі, за імі ўся шляхта, пакінуўшы свой абоз казаком. Дашло да таго, што Польшча павінна была прасіць згоды. Згода была зроблена на такіх умовах: 40 тысяч казакоў павінна трымаць Польшча сваім коштам; на Украіну ня могуць быць уведзены польскія войскі; праваслаўная вера мае правы пяршынства і «візівіты»[1] ня могуць жыць і адчыняць свае ўстановы на тэрыторыі Украіны; урадавыя пасады
- ↑ «Візівіты» — езуіты