па звоне асобнага вечавога звону, каторы вісеў на плошчы найгалоўнейшага гораду княства. Па гэтым звоне са ўсіх канцоў гораду йшлі як мяшчане гораду, так і тыя вясковыя насельнікі воласьці, якія ў гэты час былі ў горадзе па сваіх справах. Права голасу на сходзе мелі ўсе вольныя дарослыя людзі, незалежныя гаспадары. На вечы найперш дакладвалася аб тэй справе, на якую веча павінна было даць той ці іншы адказ. Даклад аб справе рабіўся ці князем воласьці, ці ўраднікамі, ці проста якім-небудзь старым чалавекам. Затым ішло абгаварваньне справы. Веча адказвала прамоўцам гоманам. Пэўна, што асобных галасоў ня лічылі, а толькі па слуху адгадвалі, што ўхваляе большасьць веча. Іншы раз выпадала так, што большасьць веча была нязначная і меньшасьць не хацела адступіцца ад сваёй думкі. Тады справа даходзіла да бойкі і аднагалоснасьць дасягалася сілком; меншасьці затыкалі рот кулаком, і яе галасоў ня было чутно.
З усіх валасьцей наймагутнейшым было веча ў Полацку. Тут яно існавала з незапомных часоў і вяло сваю ўстаноўча-законадаўчую працу аж да самага канца 15 сталецьця (1498 г.), калі гораду было даравана Майдэборскае права. Яно выступала тут ува ўсе больш-менш рызыкоўныя моманты жыцьця як рашучая сіла. Яно прымала і выганяла сваіх князёў: у 1151 годзе, яно, напрыклад, «паказала пуць» адразу і князю Рагволоду Барысавічу і пасадніку Расьціславу Глебавічу. Яно заключала дагаворы з князямі другіх валасьцей: вядомы дагаворы полацкага веча з Ольгавічамі і з літоўскімі князямі. Полацкаму вечу прад’яўляліся протэсты на дзейнасьць полацкіх князёў, як гэта было, напрыклад, у 1127 годзе збоку кіеўскага князя Мсьціслава Уладзіміравіча. Князь у Полацку заўжды ведаў сваё месца і юрыдычна ня меў вялікай сілы. Улада яго грунтавалася на яго індывідуальных здольнасьцях. Ен і яго дружына жылі асобным жыцьцём ад гораду і зьмяшчаліся ня ў самым горадзе, а ў некалькіх вярстох ад гораду, у вёсцы Бельчыцах, дзе былі пабудаваны для князя з дружынаю палацы. Апрача таго, вядома, што князь і яго дружына ня мелі нават права купляць і ўладаць у Полацку нярухомаю маемасьцю. Таксама было ў Ноўгарадзе і Пскове. Трэба сказаць, што палажэнне ноўгарадзкіх князёў было некалькі пэўнейшае, чым князёў полацкіх. Справа ў тым, што веча ў Ноўгарадзе звычайна абірала сабе князя з роду