прышлых норманскіх князёў Рурыкавічаў лічыў, што яны селі ў Кіеве незаконна. Іх зьмяніў апякун Рурыкавіча Ігара князь Алег (879—912). Гэты першы гістарычна-праўдзівы кіеўскі князь пачаў цэнтраваць укола Кіева розныя пляменьні. Ен накладаў на іх дань, адкуль і пашло слово «падданых». У ліку другіх падданых пляменьняў Іпацкі летапіс называе і крывічоў. Разам з крывічамі пашоў потым Алег на Смаленск і ўзяў яго без змаганьня. «Олег прія город Смоленск і посаді в нем муж свой». Аб падданьні Алегу Полацку і дрыгвічоў у летапісе вестак няма, але магчыма думаць, што і гэтыя землі былі ў нейкай залежнасьці ад Кіеву. Так, напрыклад, летапіс, гаворачы аб «укладах», якія браў Алег з Бізантыі, называе «ўклад» ня толькі на Смаленск, але і на Полацак. «Укладам» завецца ваенны здабытак, каторы прысылаўся кіеўскаму князю з Бізантыі. Зьвярнуўшы ўвагу на тое, што Смаленск і Полацак мелі свае асобныя ўклады, мы павінны прызнаць, што яны былі не рабамі Кіева, а яго супольнікамі ў змаганьні з Бізантыяй. Гэты факт пацьвярджаецца тым, што ў паходах Алега ў 907 і 911 годзе на Бізантыю, паводле летапісу, Смаленск і Полацк прымалі ўдзел. Праўда, Алег у далучаных гарадох ставіў сваіх «мужэй», але яны былі ня столькі ўраднікамі, колькі прадстаўнікамі экономічных інтарэсаў кіеўскага князя. Справа гарадоў і валасьцей па звычаі вялі мясцовыя вечы і князі «под Ольгом суще».
Пры насьледніках Алега (Ігар, Вольга, Сьвятаслаў, 912—972) залежнасьць Полаччыны ад Кіеву паступова ўсё падае. У апошнюю чвэрць X сталецьця ў Полацку ўжо незалежна княжыць Рагвалод.
Некаторыя вучоныя лічаць, што Рагвалод быў патомак нормана-вараскіх князёў, каторыя зьявіліся ў Полаччыну ў канцы IX веку, адначасна з тымі, якія прышлі ў Ноўгарад. У той час, як апошнія прышлі з поўначы, продкі Рагвалода зьявіліся на Русь па Заходняй Дзьвіне і тут абселіся. Але магчыма думаць, што Рагвалод быў патомкам тых мясцовых полацкіх князёў, якія раней былі ў Полацку. Гэта пацьвярджаецца чыста славянскім імем самога Рагвалода і дачкі яго Рагнеды.
Рагвалод скарыстаў слабасьць Кіеўшчыны ў часы Ігара, Вольгі і Сьвятаслава і стаў пашыраць свой уплыў на поўнач, стараючыся адарваць Ноўгарадчыну ад сувязі з аслабеўшай Кіеўшчынай. Апроч таго, у