кі выдатны царкоўны прамоўца. Імя яго мы спатыкаем у агульных курсах гісторыі рускай літаратуры старэйшага пэрыоду. Усе прамовы Кірылы даюць нам добрыя прыклады царкоўнай красамоўнасьці таго часу. Яго казаньні і наўчаньні створаны паводле правіл бізантыйскай рыторыкі. Сучасыгікі далі яму назву рускага Златавустага, і гэтая назва з поўным правам застаецца за ім і да нашага часу. Проф. Галубінскі, выдатны вучоны па гісторыі рускай царквы, так характарызуе яго казаньні: «Казаньні Кірылы Тураўскага, ня маючы нічога агульнага з другімі сучаснымі яму казаньнямі і наўчаньнямі, становяць сабой зусім такія самыя аратарскія творы, як казаньні сучасных нам вучоных царкоўных прамоўцаў. Калі-б перакласьці іх на расійскую мову і сказаць, што яны належаць якому-небудзь сучаснаму прамоўцы, то можа толькі добры знаўца справы заўважыць гэты абман». Кірыла добра ведаў сучасную яму як заходнюю, так і бізантыйскую літаратуру, што відаць са зьместу яго прамоў. Ён гаварыў свае казаньні такою мовай, што пэўна толькі нязначная часта народу магла зразумець іх, але ўсё-ж, ня гледзячы на гэтае, яго добра ведалі ня толькі ў Полаччыне і ў Тураўшчыне, але і ўва ўсёй Русі як выдатнага царкоўнага прамоўцу.
Прадслава-Еўфрасіньня, княжна Полацкая, жыла таксама ў XII сталецьці. Яна была ўнучкаю вядомага нам полацкага князя-чарадзея Ўсяслава Брачыславіча. Як кажуць паданьні, яна сваім хараством і розумам стаяла вышэй ад усіх сваіх равесьніц. Жаніхі дабіваліся рукі княжны, але яна адмаўлялася выйсьці замуж. Бацькі хацелі аддаць яе замуж сілком. Даведаўшыся аб гэтым, яна патаемна пакінула родную сям’ю і ўцякла ў жаночы манастыр, на чале каторага стаяла яе цётка. Калі бацькі даведаліся аб тым, на што прамянала іх дачка княжацкія палацы, яны пачалі прасіць яе вярнуцца дадому. Ня гледзячы на гэтае, Прадславе ўсё-ж такі ўдалося застацца ў манастыры, і яна праз нейкі час нават прыняла пострыг. Яшчэ жывучы ў бацькоў, Прадслава любіла аддаваць свой адпачынак чытаньню кніг. Кніга ў тыя часы была рэдкаю зьяваю ў грамадзянстве. Яшчэ й тады, каб мець кнігу, Прадслава з вялікім стараньнем і цярплівасьцю перапісвала яе. Прыняўшы манашацкі пострыг, яна ўвесь час пачала працаваць над перапіскаю кніжак. Укола яе пачалі гуртавацца другія пасьлядоўцы асьветы і кнігі, апроч