ня гледзячы на тое, што паміж Валыньню і Мэндаўгам была поўная згода, ішла вялікая бойка паміж валынскім вялікім князем і адным з літоўскіх князёў па імені Айшвна. І гэтая бойка зусім не парушыла згодных адносін паміж Валыньню і Мэндаўгам. Мэндаўг зусім ня лічыў сваіх інтарэсаў закранутымі ў гэтым выпадку.
Пачынаючы з 1248 году кірунак улады Мэндаўга зьмяняецца. Ён ужо не здавальняецца значэньнем першага князя паміж незалежнымі літоўскімі кунігасамі. Ён прагнецца быць поўным гаспадаром усёй Літвы. Дзеля гэтай пастаўленай сабе мэты ён энергічна вядзе барацьбу з тымі князямі, каторыя ўпарта хочуць захаваць сваю незалежнасць. Барацьба была няўпынная і крывавая. Мэндаўг ня спыняецца ні перад чым. Шмат дробных князёў, нават блізкіх родзічаў і сваякоў яго, загінула ў гэтай бесьперарыўнай барацьбе ад рук Мэндаўга.
Адначасна з гэтым Мэндаўг накладае сваю цяжкую руку на незалежнасць суседніх княстваў Полацкай Русі. Карыстаючы з таго агульнага перапалоху, каторы зрабілі на Русі татары, ён захватвае так званую Чорную Русь, тэрыторыя каторай займала правыя прытокі Нёмну. Тут ён атрымаў уладу над ніжэйпаданымі гарадамі: Наваградкам, Слонімам, Горадняю, Ваўкавыскам і г. д. Яго падручныя князі ў гэты самы час зацьвярдзіліся ў самым Полацку. Сталіцаю свайго гаспадарства Мэндаўг зрабіў Наваградак.
Такім спосабам Мэндаўг збудаваў гаспадарства, каторае з самага пачатку было ня проста літоўскім, а літоўска-беларускім. Літоўскі гаспадар добра разумеў, што аперціся ў сваёй будоўлі толькі на адных літвінаў ён ня можа. Племя літвінаў было невялікае, апроч таго, у ім ня было культурнай моцы. Трэба было прыцягнуць да дзяржаўнай творчасьці полацкае грамадзянства. Толькі яно было тым элемэнтам, з каторага можна было чэрпаць і збройную сілу і організацыйна-культурную традыцыю, каторая была надта патрэбна для маладога, чуць пачынаўшага сваю організацыйную працу гаспадарства. І трэба зазначыць, што Полацкая Русь пэўна дала новаму гаспадарству свае парадкі, звычаі, установы і культуру.
Найбольш пагражалі новаму гаспадарству заходнія суседзі — крыжакі. Часам здавалася, што малады дзяржаўны організм ня вытрывае заходняга націску. Крыжакі карысталі з кожнага выпадку, каб умяшацца