Старонка:Кароткі нарыс гісторыі Беларусі.djvu/8

Гэта старонка была вычытаная

Малюнак

ліўся. Яго імя звязвалася з справай аб так званым «Саюзе вызвалення Беларусі», штучна распрацаванай органамі ДПУ для знішчэння беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі. Ігнатоўскага меркавалася «зрабіць» лідэрам гэтай фіктыўнай «арганізацыі». Так трагічна загінуў беларускі вучоны і грамадскі дзеяч прафесар Ігнатоўскі.

Разглядаючы нарыс па гісторыі Беларусі Ус. М. Ігнатоўскага, які быў адным з першых курсаў па гісторыі Беларусі, трэба адзначыць, што Ус. М. Ігнатоўскі меў папярэдніка ў гэтай працы. Яшчэ ў 1910 г. у Вільні ў друкарні Марціна Кухты выйшла асобным выданнем кніга Вацлава Юсцінавіча Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі», якая друкавалася ў газеце «Наша Ніва». Гістарычны нарыс В. Ластоўскага быў першым выданнем гісторыі Беларусі, напісаным беларусам, па-беларуску і для беларусаў яшчэ ў царскай Расіі. Таму Усеваладу Ігнатоўскаму было ўжо лягчэй пісаць свой курс гісторыі Беларусі, разглядаючы гістарычны працэс са сваіх пазіцый, але ўжо маючы ў руках узор такога роду навуковага і навукова-папулярнага твора. Таму ізалявана разглядаць нарыс гісторыі Беларусі Ус. Ігнатоўскага не выпадае.

«Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» Ус. Ігнатоўскага доўгі час быў школьным падручнікам па гісторыі.

Праца Ус. Ігнатоўскага па гісторыі Беларусі ў яе чацвёртым выданні 1926 года (15 тыс. экз.) ахоплівае ўсю гісторыю Беларусі да 1924 г., уключаючы ўзбуйненне тэрыторыі БССР, далучэнне да яе значнай часткі тэрыторый Віцебскай, Гомельскай і часткі Смаленскай губерняў, аб'яднанне значнай часткі беларускага народа ў адзінай Беларускай дзяржаве. «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» пачынаецца з дзвюх прадмоў: адной кароткай — да 4-га выдання, і другой — да 3-га. У сваёй прадмове да 4-га выдання Ус. Ігнатоўскі зазначыў, што апошняе выданне — ілюстраванае (малюнкі падабраў Я. Лёсік). У прадмове да 3-га выдання аўтар прадстаўляе свае погляды на гісторыю Беларусі, падкрэслівае, што ён зыходзіць з класавых пазіцый пры разглядзе гістарычнага працэсу.